У Гродзенскім абласным драматычным тэатры 26 лістапада 2015 года ў 19.00 адбудзецца прэм'ера камедыйнага спектаклю «Боинг-Боинг» па п'есе Марка Камалецці.
«Боинг-Боинг» – легенда французскага тэатра XX стагоддзя. П'еса ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса і пастаўлена ў 60 краінах свету. «Боинг-Боинг» – камедыя пра раман маладога парыжскага лавеласа з трымя чароўнымі сцюардэсамі. Абранніцы лётаюць на розных авіялініях – і гэтв вымушае вынаходлівага жаніха падладжваць сваё жыццё пад расклад «прылёту-адлёту» ўсіх «нявест». Узнікаючыя непаразуменні прыводзяць да бясконца смешных сітуацый.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзій Мушперт, мастак-пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская, музычнае афармленне – Анатолій Кандыба, балетмайстар – Аляксандр Цебянькоў.
Усім студэнтам білеты прадстаўляюцца са скідкай.
Даведкі па тэлефоне: 73-19-71 (аддзел культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці, вул. Ажэшкі, 22, каб. 216).