Кафедра англійскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізуе дабрачынны канцэрт.
Сабраныя на мерапрыемстве сродкі будуць накіраваныя ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.
Канцэрт пройдзе 9 снежня 2015 г. па адрасе: вул. Леніна, 32 (актавая зала). Пачатак у 16.40.