У горадзе Эсэн (Германія) у перыяд з 22 па 31 жніўня 2016 года будзе праходзіць Летняя школа.
Галоўная мэта Летняй школы - пазнаёміць маладых даследчыкаў з Беларусі, Украіны і Польшчы з еўрапейскай адукацыйнай сістэмай і абмеркаваць шэраг актуальных тэм: інтэрнацыяналізацыя, гендэрная роўнасць, міжнародная кааперацыя, кар'ерныя перспектывы маладых навукоўцаў у еўрапейскай навуцы і г.д.
Усе выдаткі пакрывае Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD).
Абавязковым крытэрам адбору ўдзельнікаў з'яўляецца высокі ўзровень ведання англійскай мовы.
Дэдлайн падачы заявак: 5 лютага 2016 года.
Падрабязнасці ўдзелу ў германскай Летняй школе ў дадатку.