У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 13 купалаўцаў.
Усе фіналісты паспяхова праходзяць выпрабаванні завочнага этапа. Яны прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект "Маладзёжная ініцыятыва", прысвечаны вырашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы.
Падчас фінальных выпрабаванняў студэнты раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства і інтэлектуальным конкурсе, а таксама раскрыюць свой творчы патэнцыял у творчым этапе.
Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2022".