На базе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца XVI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- актуальныя праблемы педагагічнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы крызіснай псіхологіі;
- псіхалогія сям'і;
- актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця.
Матэрыялы і заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка 2016 года. Матэрыялы дакладаў будуць прадстаўлены ў дэпанаваным зборніку матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі (электронная публікацыя).
Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта).
Падрабязнасці правядзння канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, БЛК, 21
Тэл.: 43-45-21 (Таццяна Андрэеўна Цюфанава), +375 (29) 789-20-67 (Ганна Віктараўна Ракіцкая)
Web: http://www.psf.grsu.by
E-mail: psinauka@mail.ru