У купалаўскай ВНУ 25-26 лютага 2016 года пройдзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.Д. Караля.
У спаборніцтвах прымуць удзел жаночыя валейбольныя каманды Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі і ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гульні адбудуцца ў спартыўнай зале па адрасе: вул. Ажэшкі, 22. Пачатак у 10.00.
Праграма мерапрыемстваў
Дата | Час | Мерапрыемства |
24.02.2016 | Да 13.00 | Прыезд і размяшчэнне каманд |
13.30 | Абед |
15.00 | Судзейская калегія |
16.00-17.00 | Экскурсія ў музей ГрДУ імя Янкі Купалы |
17.00-18.00 | Гульні |
18.00 | Вячэра |
После 19.00 | Вольны час |
25.02.2016 | 9.00 | Сняданак |
10.00 | Урачыстае адкрыццё турніру |
10.30-14.30 | Гульні |
14.30 | Абед |
16.00-17.00 | Экскурсія на замкавую гару г. Гродна |
18.00 | Вячэра |
20.00 | Дыскатэка |
26.02.2016 | 9.00 | Сняданак |
10.00-12.00 | Гульні |
12.30-13.30 | Цырымонія ўзнагароджання і ўрачыстае закрыццё турніру |
13.30 | Абед |
15.00 | Ад'езд каманд |