Кафедра сучасных тэхналогій праграміравання, факультэт матэматыкі і інфарматыкі і Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з удзелам расійскіх цьютараў 16 чэрвеня 2016 г. арганізуе баркэмп ByProject2016.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, іншых ВНУ, каледжаў, настаўнікі і кіраўнікі навучальных устаноў, прадстаўнікі аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі.
Галоўная мэта баркэмпа - папулярызаваць праектную дзейнасць у адукацыйным працэсе, як актуальную адукацыйную тэхналогію; наладзіць абмен вопытам арганізацыі і ажыццяўлення праектнай дзейнасці; стварыць спрыяльнае асяроддзе для абмеркавання сумесных праектаў; павысіць ўзровень прафесійна кампетэнтных педагогаў.
Праграма баркэмпа
10.30 − Рэгістрацыя.
11.00 − Адкрыццё баркэмпа, аўд. 218 а (2 паверх).
11.10-13.00 − Выступленні спікераў.
13.30-16.30 − Работа секцый.
16.30-17.00 − Адкрытая трыбуна.
17.00 − Закрыццё баркэмпа.
Рэгістрацыйная форма