Традыцыйнае пасяджэнне тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбудзецца 30 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Адкрые семінар дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта А.А. Раманаў. Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які адзначаецца штогод 2 красавіка, Алег Аляксандравіч прадставіць даклад, прысвечаны 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Працягнецца пасяджэнне ў традыцыйным фармаце. З дакладам «Філасофскі аспект праблемы штучнага інтэлекту» выступіць метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы УВРзМ Дзмітрый Антонавіч Цішко. У якасці садакладчыка-апанента - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі Валерый Аляксандравіч Ліопа.
Пачатак семінара ў 17.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.