Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізуе II Рэгіянальную алімпіяду па грамадазнаўстве «Інтэлект. Маладосць. Беларусь».
Алімпіяда праводзіцца ў два туры.
Першы этап - завочны - будзе праходзіць у перыяд з 9 сакавіка па 11 красавіка 2016 года. На адборачным дыстанцыйным туры неабходна падаць заяўку наўдзел (выслаць на электронную пошту) і адправіць на адрас аргкамітэта даследчы праект па адной з наступных тэм:
- «Моладзь як стратэгічны рэсурс развіцця грамадства»;
- «Сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця беларускага грамадства»;
- «Рэлігія і міжканфесійныя адносіны»;
- «Адукацыя і навука XXI стагоддзя»;
- «Сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве»;
- «Экалагічныя праблемы сучаснасці»;
- «Даследаванне сям'і і гендэрных адносін»;
- «Культурная разнастайнасць і міжкультурная камунікацыя ў сучасным свеце»;
- «Глабальныя праблемы сучаснасці».
Праца можа быць выканана як індывідуальна, так і групай не больш за тры чалавекі.
Другі этап - вочны - адбудзецца 23 красавіка 2016 года на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікам, якія выйшлі ў фінал, трэба будзе перад экспертнай камісіяй абараніць свае даследчыя праекты.
Пераможцы і прызёры алімпіяды пры паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, маюць пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў у адпаведнасці з парадкам прыёму абітурыентаў у купалаўскі ўніверсітэт.
Умовы і правілы ўдзелу ў алімпіядзе гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 310 (кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін)
Тэл.: 8 (0152) 77-32-57
E-mail: socolimp@grsu.by
Web: http://fh.grsu.by