У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 16 лютага 2016 года адбудзецца спектакль-містэрыя «Красный кофе» па п'есе кіраўніка студыі «Тэатралы» Армінэ Маўсісян.
Пастаноўка прымеркавана да Міжнароднага Дня барацьбы з дзіцячым ракам. Сродкі, атрыманыя за білеты, будуць пералічаныя на рахункі дабрачынных арганізацый.
Пачатак спектакля ў 19.00, канцэртная зала, вул. Леніна, 32.
Кошт квітка: 20 000 бел. руб.
Даведкі па тэлефонах: +375 (33) 655-97-35 (МТС), 74-03-76 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ, вул Леніна, 32, каб. 1).
Арганізатары п'есы - студыя «Тэатралы» ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі, Клуб ЮНЕСКА «Городен».
Запрашаем усіх неабыякавых людзей!