На факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 кастрычніка 2016 года ў 13.00 адбудзецца эканоміка-матэматычная гульня сярод студэнтаў 1-2 курса спецыяльнасці «Транспартная лагістыка».
Студэнтам трэба будзе выканаць шэраг заданняў, праявіўшы кемлівасць і паказаўшы веды па матэматыцы і эканоміцы.
Гульня пройдзе па адрасе: вул. Курчатава, 1а, аўд. 710.
Запрашаем усіх жадаючых падтрымаць каманды!