Math-battle «УІР у свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў» адбудзецца 10 лістапада 2016 года на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках спаборніцтва каманды купалаўцаў паспаборнічаюць у пяці конкурсах. Удзельнікам трэба будзе прадставіць свае каманды журы, вынікі творчага і матэматычнага хатніх заданняў, лепшыя матэматычныя жарты, прыняць удзел у творчай майстэрні «У трыдзевятым царстве», а капітанам каманд паразважаць на тэму «Як у маё жыццё ўвайшла ўмоўная верагоднасць».
Акрамя гэтага, студэнты будуць змагацца ў дзвюх бітвах: будуць вырашаць задачы па тэорыі верагоднасці і адгадваць матэматычныя загадкі.
З умовамі і правіламі правядзення math-battle «УІР ў свеце вышэйшай матэматыкі і тэорыі верагоднасцяў» можна азнаёміцца ў дадатку.
Запрашаем падтрымаць каманды!