Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прапануе супрацоўнікам прыняць удзел у конкурсе на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus +.
Стажыроўка будзе праходзіць у Віленскім тэхнічным універсітэце імя Гедыміна (Літва) па наступных спецыяльнасцях:
- «Business and administration (Бізнес і кіраванне)»;
- «Information and Communication Technologies (ICTs) (Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі)»;
- «Engineering and engineering trades (Машынабудаванне і інжынерная справа)»;
- «Electronics and automation (Электроніка і аўтаматызацыя)».
Працягласць праграмы для супрацоўнікаў (стажыроўка) - 5 рабочых дзён (плюс два дні на дарогу). Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B2. Памер фінансавання - 100 еўра ў дзень.
Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада 2016 года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле па рабоце з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці па вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44.