Заняткі навучэнцаў і педагогаў па астраноміі будуць арганізаваны з 15 лютага па 22 сакавіка 2017 года і накіраваны на сістэматызацыю ведаў перад заключным этапам Рэспубліканскай алімпіяды.
Правядзе заняткі дацэнт кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Жарнова.
Кожная з сустрэч будзе доўжыцца не больш за 80 хвілін. Пачатак у 15.45.
Зарэгістравацца на курс можна да 13 лютага 2017 года ўключна па спасылцы.
Расклад заняткаў
Дата | Тема |
15.02.2017 | Пабудова мадэлі Галактыкі (дынамічныя ўласцівасці зорнай сістэмы, сіметрыя і інтэгралы руху зорнай сістэмы, стацыянарная Галактыка, складовыя мадэлі Галактыкі, інтэгральныя ўраўненні зорнай статыстыкі) |
22.02.2017 |
1.03.2017 | Міжзоркавае асяроддзе (назіранне міжзоркавага асяроддзя, міжзоркавае асяроддзе і зоркаўтварэнне) |
15.03.2017 | Рассеяныя зорныя навалы і зорныя асацыяцыі (пагружаныя навалы) |
22.03.2017 | Чорныя дзіркі (гравітацыйны калапс, скрыўленне прасторы, тэрмадынаміка і выпарэнне чорных дзюр) |
Кантакты
Тэл.: +375 (29) 267-96-73, 8 (0152) 72-36-80 (Таццяна Дамброўская)