Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага 18 лютага 2017 года праводзіць прэзентацыю кнігі «Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік» прафесара Эдмунда Ярмусіка, а таксама кнігі «Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс» лідскага краязнаўцы Леаніда Лаўраша.
Пачатак у 11.00 па адрасе: вул. Замкавая, 20.
Даведка
У навучальным дапаможніку «Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік» разглядаюцца найважнейшыя этапы і падзеі канфессійнай гісторыі Беларусі ад даўніх часоў да сучаснасці. Аналізуецца дзейнасць на беларускіх землях найважнейшых канфесій: праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства і іудаізму. Раскрываецца іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным і сацыякультурным развіцці грамадства.
У кнізе «Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс», якая грунтуецца на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматвяковую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі - Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатак прыводзяцца дакументы і матэрыялы XVI-ХХ стст. па гісторыі царквы.