XVI Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» будзе праходзіць у Гродна з 8 па 11 лютага 2017 года.
У рамках свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх мастацкія і гістарычныя выставы, кіналекторыі, вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, канцэртныя выступленні хораў і конкурсныя праслухоўвання калектываў.
У святочных мерапрыемствах прымуць удзел студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Перад удзельнікамі выступіць камерны хор «Мадрыгал» кафедры музычнага мастацтва пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры дырыжыравання і вакалу Таццяны Дуброўскай.