Адкрыты конкурс на атрыманне фінансавай падтрымкі для ўдзелу беларускіх вучоных у брокерскіх мерапрыемствах у краінах ЕС і краінах, асацыіраваных да праграмы «Горизонт 2020» (АС), а таксама для ўдзелу ў сустрэчах па падрыхтоўцы заявак на ўдзел у конкурсах праграмы «Горизонт 2020».
Конкурс з'яўляецца часткай новага праекта «Сеть международного сотрудничества в области науки, технологий и инноваций со странами Восточного партнерства – ПЛЮС» (EaP PLUS), які стартаваў 1 верасня 2016 года. EaP PLUS накіраваны на стымуляванне супрацоўніцтва паміж краінамі Усходняга партнёрства (УП) і Еўрапейскага саюза (ЕС) у сферы навукі, тэхналогій і інавацый і закліканы актывізаваць удзел краін Усходняга Партнёрства ў навуковых праграмах ЕС.
Падтрымка прадастаўляецца з мэтай:
- узмацніць узаемадзеянне паміж даследчыкамі з краін УП і ЕС;
- павысіць пазнавальнасць беларускіх навуковых арганізацый і навукаёмістых кампаній, у тым ліку малых і сярэдніх, у краінах ЕС / АС;
- палегчыць уваходжанне партнёраў з краін УП у міжнародныя кансорцыумы для сумеснай падачы заявак на конкурсы праектаў у праграмах, якія фінансуюцца ЕС, і, у першую чаргу, у рамачнай праграме па навуцы і інавацыях «Горизонт 2020».
Прыём заявак ажыццяўляецца да 30 чэрвеня 2017 года.
Фінансаванне прадастаўляецца на конкурснай аснове.
Дадатковая інфармацыя:
- заяўка на ўдзел у брокерскім мерапрыемстве;
- заяўка на ўдзел у сустрэчах па падрыхтоўцы заявак на ўдзел у конкурсах праграмы «Горизонт 2020»;
- кіраўніцтва для заяўнікаў на рускай і англійскай мове;
- ліст аб намерах.
Па даведкі звяртацца да загадчыка сектарам распрацоўкі праектаў Алены Апякун (вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 317а), тел.73-19-54.