Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на ўдзел у акадэмічнай мабільнасці ў наступных універсітэтах-партнёрах ў 2018/2019 навучальным годзе:
- Сайменскі Універсітэт Прыкладных Навук: факультэт бізнесу і культуры (Фінляндыя) - 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Акадэмія імя Якуба з Парадыжа (Польшча) - 2 мабільнасці для чытання лекцый і 2 мабільнасці для стажыроўкі.
Прадметныя вобласці, тэрміны падачы дакументаў і падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці па спасылцы.
Па кансультацыю можна звяртацца да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэтах і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці (вул. Ажэшкі, 22, каб. 317а, тел.73-19-54, e-mail: erasmus@grsu.by).