У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 снежня 2015 года адбудзецца прэм'ера спектакля «Папялушка» па матывах казкі Шарля Перо. Арагнізатары мераспрыемства – студыя «Тэатралы» і клуб ЮНЕСКА «Городен».
Гледачам пакажуць кранальную гісторыю, у якой Дабро традыцыйна пеламагае Зло,а вялікае шчырае Каханне аказваецца самым галоўным Цудам і чараўніцтвам.
Спектакль адбудзецца па адресе: вул. Леніна, 32, актавая зала. Пачатак у 19.00.
Білеты можна набыць у распаўсюджвальнікаў філалагічнага факультэта. Кошт білета: 20.000 руб.
Даведка па тэлефонах: +375 (33) 655-97-35 (МТС) і 73-19-71 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ; вул. Ажэшкі, 22, каб. 216).