Нагрудны знак "За адданасць галіноваму Прафсаюзу" атрымаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет у рамках работы VI Пленума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
На сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб ходзе рэалізацыі праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і праграмы дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2020-2025 гады.
У парадку дня былі змены ў складзе Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама змены ў складзе Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, замена прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў складзе Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
![photo 2023 03 28 15 06 50](/images/gallery/2023/novosti_studgorodka/29kerget/photo_2023-03-28_15-06-50.jpg)