З 1 сакавіка стартуе адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты», прысвечаны распрацоўцы навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год. Марафон будзе праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў у межах адукацыйнага марафона "Праектны інкубатар 2015".
Ініцыятарам «Купалаўскіх праектаў» з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Прыняць удзел у марафоне могуць цьютары, эксперты, ІКТ-актыўныя педагогі з розных рэгіёнаў краін СНД, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных сеткавых праектаў для нашых дзяцей.
Працоўная мова марафону - руская.
Мэта мерапрыемства - навучыць педагогаў тэхналогіям стварэння навучальнага сеткавага праекта і стварыць да 1 верасня даведнік навучальных сеткавых праектаў на 2016/2017 навучальны год.
Кіраўнік марафона - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Ніна Пятроўна Макарава (e-mail: makarova_np@grsu.by, makarova1.nina@gmail.com).
Азнаёміцца з мэтамі правядзення марафона можна у дадатку.
Праграма марафона
Дата | Мероприятие |
10-29 лютага | Рэгістрацыя экспертаў, цьютараў і стажораў, гатовых суправаджаць распрацоўку новых і дапрацоўку наяўных навучальных сеткавых праектаў. |
1-10 сакавіка | Рэгістрацыя аўтараў, гатовых да засваення праектнай тэхналогіі ў ІКТ-насычаным адукацыйным асяроддзі, распрацоўцы ўласнага навучальнага сеткавага праекта і правядзенні яго на муніцыпальным, рэгіянальным або міжнародным узроўні ў 2016/2017 навучальным годзе. |
11 марта – 15 мая | Атрыманне гатовых навучальных сеткавых праектаў. |
16-20 мая | Першасная экспертыза гатовых навучальных сеткавых праектаў і падрыхтоўка спісу праектаў для апрабацыі ў Летняй сесіі (праводзяць цьютары і эксперты). |
1 чэрвеня – 30 ліпеня | Апрабацыя гатовых навучальных сеткавых праектаў у фармаце трэнінгу «Летняя сесія» (пры дапрацоўцы праектаў, якія атрымалі заўвагі). |
1-20 жніўня | Экспертная сесія для адбору лепшых праектаў у Даведнік 2016/2017 навучальнага года. |
22-31 жніўня | Прэзентацыя Даведніка на жнівеньскіх мерапрыемствах. |
Па выніках марафона эксперты, цьютары і стажоры ў жніўні 2016 года атрымаюць сертыфікаты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Усе аўтары, якія распрацавалі якасныя навучальныя сеткавыя праекты, дапушчаныя да апрабацыі ў рамках Летняй сесіі, таксама будуць адзначаны сертыфікатамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Аўтары навучальных сеткавых праектаў, размешчаных у Даведніку 2016/2017 навучальнага года, будуць адзначаны дыпломамі ГрДУ імя Янкі Купалы.