Купалаўцы! Рады паведаміць, што першы нумар электроннага навукова-метадычнага часопіса "Універсітэт адукацыйных інавацый" за 2024 год даступны для чытання па спасылцы.
У гэтым нумары ў вас ёсць магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі чатырох рубрык часопіса - "Навукова-метадычныя артыкулы", "Метадычныя распрацоўкі", "Студэнцкі погляд" і "Адукацыйныя праекты".
У сваім артыкуле выкладчык кафедры палітолагі і сацыялогіі Алеся Мароз дзеліцца вопытам распрацоўкі і выкарыстання лекцый-візуалізацый. Калектыў выкладчыкаў кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій апісвае прымяненне праектнага фармата пры правядзенні лабараторных і практычных заняткаў са студэнтамі інжынерных спецыяльнасцей на базе распрацаванага аўтарамі спецыялізаванага праграмна-апаратнага комплексу.
Дацэнт кафедры англійскай філалогіі Аляксандра Мерчы расказвае прапрыёмы працыстудэнтаў з перакладнымі тэкстамі на этапе пострэдагавання, звяртае ўвагу на аналіз дапушчаных перакладчыцкіх памылак, якія з'яўляюцца, у тым ліку пры выкарыстанні сістэм машыннага перакладу.
Выкладчыкі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксана Паўлава і Анастасія Кучар асвятляюць асаблівасці фарміравання патрыятычных каштоўнасцей і перакананняў з улікам сучасных тэндэнцый у тэхналогіі прыгатавання, падачы і прэзентацыі нацыянальных страў.
Пазнаёмцеся з вынікамі новага сезона міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафону "Купалаўскія праекты"!
Адукацыйныя вэб-квесты прадставілі загадчык кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Мукімі Уткір Йулдашаў («Поспех навучання»), а таксама выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – дацэнты кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева і Рыгор Траццякоў («Следства вялі...») і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Юлія Мазур («Аперацыя Ы ці як навучыць плаваць»).
Метадычную распрацоўку практычнага занятку з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання, якія развіваюць у студэнтаў навыкі працы ў камандзе, фарміруюць даследчыя здольнасці і прафесійныя кампетэнцыі, прадставіў спецыяліст навучальна-метадычнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Станіслаў Кежун.
Студэнцкую частку нумара адкрываюць матэрыялы праекта "СтопМат!", які быў рэалізаваны студэнтамі факультэта мастацтваў і дызайну падчас вывучэння дысцыпліны "Этыка і эстэтыка" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры філасофіі Аляксандры Дубравінай. У рамках праекта былі створаны творчыя работы, у якіх студэнты адлюстравалі сваё стаўленне да праблемы распаўсюджвання нецэнзурнай лаянкі ў сучасным грамадстве і шляхі яе вырашэння.
Студэнты зрабілі плакаты і напісалі музычныя творы на заданную тэму.
Уражаннямі пра час вучобы ў Купалаўскім універсітэце дзеляцца выпускніцы юрыдычнага факультэта Варвара Міладоўская. («У кожным ёсць патэнцыял») і Ганна Гаранчук («Мой універсітэт»).
Завяршае нумар публікацыя, у якой расказваецца аб папярэдніх выніках рэалізацыі міждысцыплінарнага праекта "Гульнявае мадэляванне як сродак навучання спецыяльнай лексіцы на англійскай мове будучых дызайнераў", удзельнікамі якога сталі студэнты філалагічнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну.
Прыемнага чытання!