Стажыроўка праходзіла па двух напрамках: вучэбная дзейнасць і знаёмства з гісторыяй, традыцыямі і культурай Кітая. У перыяд стажыроўкі дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Наталля Міхайлава наведвала вучэбныя заняткі, прымала ўдзел у экскурсійных праграмах, выконвала заданні і назапашвала веды для таго, каб падзяліцца імі з калегамі і студэнтамі.
У рамках стажыроўкі Наталля Міхайлава стала слухачом лекцый, прысвечаных пісьмовай і размоўнай кітайскай мове. Таксама адбыліся лекцыі ад экспэртаў. У Чжунвэй, прафесар міжнароднага культурнага абмену Фуданьскага ўніверсітэта, дырэктар міжнароднага таварыства выкладання кітайскай мовы выступіў на тэму «Выклад граматыкі і граматыка, заснаваная на прафесійных здольнасцях».
Шы Чжэньюй, прафесар Інстытута выкладання кітайскай мовы як замежнага Пекінскага ўніверсітэта, член міжнароднага таварыства выкладчыкаў кітайскай мовы, член і дырэктар міжнароднага таварыства даследавання гісторыі выкладання кітайскай мовы, эксперт па правядзенні гутарак і навучанні нацыянальных выкладчыкаў кітайскай мовы і валанцёраў раскрыў тэму «Выкладанне кітайскіх і іерогліфы, заснаваныя на прафесійных здольнасцях».
Для ўдзельнікаў курсаў была арганізавана экскурсія па універсітэцкім кампусе, дзе слухачы пазнаёміліся з традыцыйнымі і інавацыйнымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэцы ўніверсітэта, наведалі навучальныя карпусы ўніверсітэта, сталовую, інтэрнат для замежных студэнтаў. Пазнаёміліся з методыкамі выкладання, якія выкарыстоўваюцца выкладчыкамі Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, Пекінскага і Фуданьскага ўніверсітэтаў.
Таксама Наталля Міхайлава змагла яшчэ глыбей пазнаёміцца з Культурай Кітая, дзякуючы экскурсіям у знакавыя месцы. Удзел у праграме дазволіў павысіць моўную кампетэнтнасць у галіне кітайскай мовы, глыбей пазнаёміцца з культурай Кітая.