Мерапрыемства адбылося 12 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і было арганізавана ў рамках пагаднення аб узаемадзеянні паміж Сакратарыятам Назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій і маладзёжнай прадпрымальніцкай супольнасцю StartUp Space.
Удзельнікамі Space Day - форуму магчымасцяў для будучых прадпрымальнікаў – сталі студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Максім Майсейчык, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Валынскі, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Маргарыта Калбышэўская, студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Наўныка.
Падчас мерапрыемства эксперты падзяліліся вопытам развіцця сваіх бізнес-праектаў ад пачатковай стадыі да сучаснага стану, расказалі аб магчымасцях развіцця прадпрымальніцкай кар'еры са студэнцкай лавы, спосабах заробку на хакатонах і інавацыйных рашэннях для кампаній. У рамках форуму таксама адбылася прэзентацыя новай акселерацыйнай праграмы Space University, накіраванай на стварэнне і прасоўванне інавацыйных бізнес-праектаў і стартапаў студэнтаў.
Стаць членам каманды прадпрымальніцкай супольнасці ўніверсітэта могуць усе жадаючыя. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у начальніка Цэнтра трансферу тэхналогій Алены Уладзіміраўны Апякун па тэл. 39-58-96 ці па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 403.