У сераду, 2 кастрычніка, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Авак Вартанян, адказны за працу з таленавітай моладдзю, правёў сустрэчу з адоранымі студэнтамі 1 курса Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках мерапрыемства студэнты пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі працы з таленавітай моладдзю. Намеснік дэкана падрабязна раскрыў асноўныя палажэнні Канцэпцыі арганізацыі працы з таленавітай моладдзю ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" і парадкам фарміравання ўніверсітэцкага банка даных адоранай і таленавітай моладзі.
Авак Вартанян расказаў першакурснікам аб настаўніцкім суправаджэнні як дзейнасці, накіраванай на раскрыццё здольнасцей і талентаў навучэнцаў з дапамогай індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
На заканчэнне сустрэчы было праведзена анкетаванне з мэтай выяўлення мерапрыемстваў, у якіх адораныя навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у школе, а таксама захапленняў і напрамкаў, якія цікавяць студэнтаў цяпер.