Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» г. Масква аб'яўляе пра набор на навучанне па праграме абмену ў вясновым семестры 2024/2025 навучальнага года.
Вясновы семестр у Нацыянальным даследчым універсітэце "ВШЭ" працягнецца з 9 студзеня па 30 чэрвеня 2025 года. Заяўкі на ўдзел у праграме неабходна даслаць не пазней за 18 кастрычніка 2024 года на пошту orisam@grsu.by.
Праект створаны для замежных студэнтаў апошніх курсаў бакалаўрыяту і выпускнікоў, якія хочуць даведацца больш пра вучобу ў НДУ «ВШЭ» і пазнаёміцца з магістарскімі праграмамі універсітэта. Удзельнікі змогуць пагрузіцца ў студэнцкае жыццё: пабываюць на лекцыях і семінарах, убачаць, як працуе практыкаарыентаваны падыход да навучання і якія актыўнасці ёсць у студэнтаў Вышкі.
Больш карыснай інфармацыі даступна на сайце.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да каардынатара праграмы акадэмічнай мабільнасці на юрыдычным факультэце Рыгора Міхайлавіча Траццякова.