На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 снежня 2016 года абмяркуюць этнасацыяльныя і канфесіянальныя працэсы ў сучасным грамадстве.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- «Сацыякультурныя і этнаканфесійныя праблемы: пытанні тэорыі і метадалогіі»;
- «Нацыянальныя і канфесійныя працэсы ў культурна-гістарычнай рэтраспектыве і перспектыве»;
- «Праблема ідэнтыфікацыі: тэарэтычныя і эмпірычныя аспекты»;
- «Нацыянальныя і этнакультурныя меншасці ва ўмовах глабалізацыйных і інтэграцыйных працэсаў»;
- «Этнакультурнае памежжа і спецыфіка яго даследавання»;
- «Патэнцыял гісторыка-культурнай спадчыны ў развіцці турыстычнай галіны».
Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская, польская.
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 5 (кафедра турызму і культурнай спадчыны)
Тэл.: 74-30-58
E-mail: o.kobiak@grsu.by
Web: http://fh.grsu.by