Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае замежнікаў у Зімовую школу рускай мовы, якая будзе праходзіць у Гродна з 16 па 29 студзеня 2017 года.
Школа дае магчымасць не толькі навучацца рускай мове, але і адкрыць для сябе Беларусь, пазнаёміцца з яе традыцыямі, знайсці новых сяброў і наведаць шмат цікавых мерапрыемстваў.
Заняткі Зімовай школы прызначаныя для замежнікаў, якія жадаюць удасканальваць свае веды рускай мовы. Навучанне будзе праходзіць у групах да васьмі чалавек, сфармаваных у залежнасці ад узроўню ведання рускай мовы.
Праграма Зімовай школы рускай мовы прадугледжвае:
- заняткі рускай мовай з вопытнымі выкладчыкамі (усяго 40 гадзін);
- лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі;
- Заняткі «Караоке па-руску»;
- кулінарнае заняткі «Беларуская кухня»;
- экскурсіі ў межах горада;
- наведванне аднаго з прадпрыемстваў г. Гродна;
- майстар-клас па традыцыйнай народнай творчасці;
- штодзённую магчымасць практыкі мовы са студэнтамі;
- экскурсіі па Беларусi (за дадатковую плату ў выхадныя дні).
Па выніках школы кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат.
Кошт удзелу ў Зімовай школе рускай мовы 210 еўра.
Заяўкі прымаюцца да 15 снежня 2016 года. Для гэтага неабходна запоўніць электронную заяўку http://www.rls.grsu.by/en/apply.
Кантакты
Тэл.: + 375 (152) 68-02-29
E-mail.: rls@grsu.by
Web: http://rls.grsu.by