У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца II Міжнародны студэнцкі практыкаарыентаваны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці і спосабы яе абароны». У рэжыме онлайн прадстаўнікі купалаўскай ВНУ і Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя» абмяркуюць актуальныя пытанні заканадаўства.
У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты, магістранты і выкладчыкі юрыдычных факультэтаў дзвюх ВНУ.
У рамках круглага стала плануецца абмеркаванне наступных тэм:
- «Паняцце права інтэлектуальнай уласнасці, яго аб'екты і суб'екты»;
- «Крыніцы і сістэма заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Сістэма органаў, якія забяспечваюць кіраванне і ахову інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Паняцце, аб'екты і суб'екты аўтарскага права і сумежных правоў, права прамысловай уласнасці»;
- «Прававое рэгуляванне дамоўных адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
- «Асаблівасці абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».
Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, прафесар, доктар юрыдычных навук Ігар Эдуардавіч Мартыненка.
Мадэратарам з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага права Паўночна-Каўказскага філіяла ФБДАУВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аляксандр Іванавіч Канавалаў.
Онлайн сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209. Пачатак у 11.00.
З праграмай правядзення круглага стала можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Тэл./факс: 8 (0152) 45-00-02
E-mail: civil-grodno@list.ru
Web: http://lf.grsu.by