У перыяд з 17 лістапада па 5 снежня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць фестываль творчасці замежных студэнтаў «F.–ART.by», у рамках якога арганізаваны Дні нацыянальных культур:
16 лістапада – Дзень культуры Нігерыі;
17-25 лістапада – Дні туркменскай культуры;
18 лістапада – Дзень культуры Ірака;
19 лістапада – Дзень культуры Эквадора;
20 лістапада – Дзень славянскіх культур;
3 снежня – Дзень кітайскай культуры.
Замежныя студэнты нашага ўніверсітэта прэзентуюць свае краіны: адкрываюць выставы нацыянальнага адзення, экспазіцыі ўласных фотаработ, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізуюць дэгустацыю страў, даюць майстар-класы, выступаюць з канцэртамі, удзельнічаюць у сустрэчах з прадстаўнікамі пасольств і наведваюць гісторыка-культурныя комплексы і аб'екты беларускай культуры.
Свае таленты замежныя студэнты могуць прадэманстраваць у наступных конкурсах:
- серыі персанальных выстаў «Грані творчасці»;
- аўдыёвізуальным праекце «Гармонія бясконцасці»;
- конкурсе відэаінтэрв'ю «20 першых. Пакаленне паспяховых»;
- інтэрактыўнай акцыі «VADE MECUM»;
- відэа-альтэрнаце «Творчасць як дыялог свету»;
- конкурсе інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадалагічных матэрыялаў «Наш час – ініцыятыва».
Лепшыя работы замежных студэнтаў-купалаўцаў будуць прадстаўлены ў фінале рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў «F.–ART.by».
Падрабязнасці правядзення фестываля гл. у дадатку.