Трэнінг «Структура бацькоўскай сям'і і яе ўплыў на пабудову ўласных адносін» адбудзецца 24 лістапада ў 17.00 па адрасе БЛК, 3 (ауд.1).
На сустрэчы ўдзельнікі пазнаёмяцца адзін з адным і абмяркуюць хвалюючыя сямейныя тэмы, даследуюць структуру бацькоўскай сям'і і яе ўплыў на пабудову ўласных адносін.
Трэнінг праводзіць педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ГрДУ імя Янкі Купалы, сістэмны сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт Аксана Юр'еўна Карчакаўская.
Запісацца для ўдзелу ў трэнінгу можна па тэлефонах 41-02-27, +375 (29) 581-97-01 або даслаць паведамленне на электронную пошту SPPS_GRSU@mail.ru; ouk2007@mail,ru.
Удзел бясплатны.