Варта адзначыць, што турнір з'яўляецца формай інтэлектуальнага спаборніцтва каманд навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, па выкананні заданняў даследчага характару па вучэбным прадмеце "Матэматыка" і абароне атрыманых вынікаў у публічнай дыскусіі.
Турнір складаецца з трох тураў (пісьмовага, першага і другога тураў адборачных матэматычных баёў) і фіналу матэматычных баёў, падчас якіх каманды па чарзе выступаюць у ролі дакладчыкаў, апанентаў і рэцэнзентаў.
Усе члены каманды Гродзенскай вобласці чацвёрты год займаюцца на курсах «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
У склад каманды ўвайшлі навучэнец 10 класа гімназіі № 3 г. Гродна Міхаіл Грыгарчук, навучэнцы 11 класа гімназіі № 3 г. Гродна Андрэй Хомбак, Дзяніс Прохараў, Уладзіслаў Стромскі, навучэнцы 11 класа гімназіі № 4 г. Гродна Уладзілен Лакцевич, Аляксей Кулевіч.
Падрыхтавалі каманду да турніру трэнеры загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Гродна» Таццяна Прыскока, выпускніца магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы 2018 года, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 27 г. Гродна" Наталля Казлоўская.
Каманда дзякуе за дапамогу і суправаджэнне каманды падчас турніру дэкану факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Юрыю Раманоўскаму і дацэнту кафедры матэматычнага аналізу Віктару Пяцэвічу.