Новы напрамак "Школы дакладных" навук паспяхова стартаваў, і дзеці акунуліся ў цікавы свет біялогіі і хіміі. Факультэт біялогіі і экалогіі валодае шырокай калекцыяй узораў, у якую ўваходзяць тысячы найменняў жывых арганізмаў. Дзякуючы ім дзеці вывучаюць прадстаўнікоў флоры і фауны не толькі па карцінках з падручнікаў. Акрамя таго, юнакі і дзяўчаты працуюць у сапраўдных лабараторыях на прафесійным абсталяванні.
Не менш карысныя і насычаныя заняткі праводзяць для школьнікаў, якія выбралі для паглыбленага вывучэння хімію. У лабараторыях факультэта ёсць вялікая колькасць хімічных рэактываў, выкарыстоўваючы якія дзеці вывучаюць уласцівасці хімічных рэчываў, іх атрыманне і праводзяць якасныя рэакцыі, напрыклад, ствараюць "фараонавых змей", "сілікатны сад", "дым без агню".
Заняткі праводзяцца для вучняў 7-10 класаў, і накіраваны на паглыбленае вывучэнне біёлагі і хіміі. Таксама яны карысныя ўдзельнікам алімпіяд і жадаючым вучыцца ва ўніверсітэце на біялагічным ці медыцынскім профілі - бо гэтыя заняткі таксама рыхтуюць дзяцей да паступлення ва ўніверсітэт.