Купалаўцы не маглі абысці бокам гэтае спартовае мерапрыемства і далучыліся да забегу «За здаровы лад жыцця». Дыстанцыю 4300 метраў беглі Валерый Сухецкі, дацэнт кафедры спартыўных гульняў; Віталь Побаль, старшы выкладчык кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны; Аляксандр Сілівончык, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры.