Гродзенскі хакейны клуб "Рытм" стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона 2021-2022. Лёс чэмпіёнства вырашыўся ў чатырох матчах фінальнай серыі супраць смалявіцкай «Вікторыі», паведамляе сайт упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Чацвёрты матч завяршыўся з лікам 2:1 перамогай гродзенскіх хакеістак. ХК "Рытм" заваяваў чэмпіёнства ў 24-ы раз.
Нагадаем, што ў першым матчы серыі гродзенкі атрымалі пераканаўчую перамогу 3:0. У другой гульні асноўны час каманды завяршылі ўнічыю, але «Вікторыя» была мацнейшай у серыі булітаў (4:3). У Смалявічах Рытм выйграў з мінімальнай перавагай - 3:2 і 1:2. Гэты сезон удала складваецца для гродзенскай каманды, у зімовым першынстве краіны яны таксама сталі чэмпіёнамі.