За нашу каманду выступалі студэнты факультэта фізічнай культуры Андрэй Аўгусціновіч, Алег Ашэйчык, Ягор Літвін, Кірыл Малышка, Ілля Салей і Мікіта Чымбур, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мацвей Арцюх, студэнт юрыдычнага факультэта Даніэль Бяляўскі, студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Яўген Васілеўскі і Максім Дарамейчык, студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Пётр Даўкшыс і Ігар Іскра, курсант ваеннага факультэта Павел Ляцяга.
Трэнер каманды - інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба Вадзім Хільмановіч.