Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць сучасныя напрамкі і тэхналогіі падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах, актуальныя аспекты фізічнага выхавання студэнтаў (курсантаў), падрыхтоўкі спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце. У сферы ўвагі таксама будуць праблемы патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама падрыхтоўка ваенных кадраў.
Удзел у канферэнцыі прымуць больш за 130 вучоных з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Кітая і Беларусі.