У канферэнцыі, якая сабрала больш за 100 прадстаўнікоў з 17 краін, прыняла ўдзел дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы. Прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Купалаўскага ўніверсітэта Людміла Рычкова стала мадэратарам пленарнага пасяджэння канферэнцыі. Ёй таксама быў дадзены гонар адкрыць афіцыйную частку пасяджэння і зачытаць прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі ад Міністра Урада Масквы, кіраўніка Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы Чароміна Сяргея Яўгеньевіча.