Усе студэнты паспяхова справіліся з навучальнай праграмай. Былі выкананы лабараторныя і практычныя работы па дысцыплінах "Механіка прамысловых робатаў" і "Мовы і сістэмы праграмавання прамысловых робатаў". У склад лабараторнага абсталявання цэнтра ўваходзілі рабатызаваных ячэйкі на аснове прамысловых маніпулятараў "KUKA" і "Mitsubishi".
Як расказаў загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман, выязная форма правядзення лабараторных заняткаў на базе цэнтраў кампетэнцый будзе распаўсюджана і на іншыя спецыяльныя дысцыпліны, якія чытаюцца на кафедры электратэхнікі і электронікі. Чарговая паездка ў Цэнтр кампетэнцый плануецца сёлета ў красавіку.