Адкрыў семінар прарэктар па навучальнай працы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Генадзій Аляксеевіч Гачко. Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Марына Яўгеньеўна Карпіцкая пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця арганізацый гандлю Рэспублікі Беларусь і прадставіла вынікі нацыянальных рэйтынгаў гандлёвых арганізацый.
Затым да працы прыступілі эксперты, члены рабочай групы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь: Інэса Мечыславаўна Мікуліч (кандыдат эканамічных навук, дацэнт) і Людміла Сяргееўна Клімчэня (кандыдат эканамічных навук, дацэнт), якія распавялі, як забяспечыць устойлівае развіццё арганізацый гандлю ў нестабільных умовах, як дамагчыся камерцыйнага поспеху, задаволіць зменлівыя патрэбы пакупнікоў і выканаць жорсткія патрабаванні шматлікіх нарматыўных дакументаў па фарміраванні асартыментнай палітыкі, цэнавай палітыкі, па праверцы якасці тавараў, разлікаў з пастаўшчыкамі. Інэса Мечыславаўна і Людміла Сяргееўна прывялі прыклады вядзення паспяховага бізнесу.
Старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу ГрДУ імя Янкі Купалы Ларыса Леанідаўна Скварцова правяла майстар-клас «Бездакорны сэрвіс: погляд спажыўца», раскрыла сучасныя патрабаванні спажыўцоў да працы гандлёвых арганізацый і дала рэкамендацыі кіраўнікам гандлёвых арганізацый, як прыцягнуць пакупніка ў складаным канкурэнтным асяроддзі.
У канцы сустрэчы адбылася дыскусія, падчас якой прадстаўнікі гандлёвых арганізацый мелі магчымасць абмеркаваць праблемныя сітуацыі. У кожнага ўдзельніка была магчымасць непасрэдна пагутарыць з экспертамі і атрымаць індывідуальныя кансультацыі з улікам спецыфікі працы іх гандлёвай арганізацыі. Пасродкам анкетавання ўдзельнікі ацанілі якасць праведзенага семінара і прапанавалі новыя напрамкі супрацоўніцтва. Па выніках працы сустрэчы ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты.
Удзельнікі семінара адзначылі, што такія сустрэчы, якія праводзяцца на факультэце эканомікі і кіравання, спрыяюць узмацненню ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў як па падрыхтоўцы спецыялістаў прадпрыемстваў эканамічнага профілю, так і па павышэнні прафесійных кампетэнцый супрацоўнікаў рэальнага сектара эканомікі.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.