На чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў абітурыент факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Дуброўскі ў вагавой катэгорыі да 80 кг заваяваў бронзавы медаль.
Спачатку медалі разыгрываюць змагары грэка-рымскага стылю, затым у сутычкі ўступаюць дзяўчыны, а завяршаюць спаборніцтвы вольнікі. Анлайн-відэатрансляцыя спаборніцтваў даступная на сайце Аб'яднанага свету барацьбы.
![photo 2023 08 02 13 16 44 (2)](/images/gallery/2023/8/photo_2023-08-02_13-16-44%20(2).jpg)