19 верасня адбылася сустрэча ўдзельнікаў МААП са старшым памочнікам пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў. Дыялог са Дзмітрыем Мельнікавым адбыўся ў рамках прававой адукацыі.
Удзельнікамі былі разгледжаны наступныя пытанні: якімі прававымі ведамі павінен валодаць кожны грамадзянін; прафілактыка і папярэджанне правапарушэнняў; сістэма выканання пакаранняў; органы выканання пакаранняў.
Самыя ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя юнакі і дзяўчаты ў складзе МААП удзельнічаюць у ахове правапарадку, патрулюючы вуліцы горада, а таксама праводзяць прафілактычныя акцыі. Перад тым як уступіць у рады МААП юнакі і дзяўчаты праходзяць пільны адбор.
Маладзёжныя атрады аховы правапарадку ўяўляюць сабой аб'яднанні членаў ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", якія прымаюць актыўны ўдзел у падтрыманні і ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.