Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых атрадаў працягнуцца да 7 снежня. Большасць будучых камандзіраў – студэнты, якія ўжо паспрабавалі сябе ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў.
У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца аб сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы. Але для гэтага трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Таксама дзеці прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць працу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. І гэтаму таксама навучаюць у школе!
Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.