Таксама адбылося наведванне Навукова-тэхналагічнага парка ВДТУ з яго вучэбна-даследчымі лабараторыямі, сярод якіх – лабараторыя абутковай вытворчасці, Цэнтр адытыўных тэхналогій, навукова-даследчая лабараторыя выпрабаванняў тэкстыльных валокнаў і нітак.
Пры наведванні Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава ўдзельнікі семінара азнаёміліся з навучальнымі і навуковымі лабараторыямі, уключаючы: навукова-інавацыйную IT-лабараторыю; віртуальнай і дапоўненай рэальнасці; штучнага інтэлекту.