Дыплом доктара фізіка-матэматычных навук напярэдадні Дня беларускай навукі атрымаў з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку загадчык кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Хартоўскі. Навуковая ступень прысуджана яму за развіццё тэорыі пабудовы рэгулятараў для лінейных дынамічных сістэм, якія характарызуюцца запазненнем у часе рэакцыі сістэмы кіравання. Аб тым, у якіх сферах могуць прымяняцца вынікі матэматычных даследаванняў і якія практычныя вынікі могуць прынесці, Вадзім Хартоўскі расказаў карэспандэнту БЕЛТА.
З інтэрв'ю можна пазнаёміцца па спасылцы.