Студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Рагачэўскі, Яраслаў Тубілевіч, Аляксандр Будзько, Андрэй Васільчык і Яўген Пасюк на сваім прыкладзе паказалі, што цярпенне і праца ўсё ператруць.
Бронзавыя медалі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па гандболе сталі знакам іх перавагі і сілы. Яны сталі крыніцай натхнення для іншых студэнтаў і надалі дадатковы імпульс развіццю спартыўнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта.