Сярод студэнтаў-даследчыкаў у галіне прыродазнаўча-тэхнічных навук трэцяе месца заняла студэнтка 4 курса інжынернага факультэта Наталля Рабцэвіч, другое месца ў студэнткі 3 курса інжынернага факультэта Кацярыны Станіславовіч, першае месца заняла студэнтка 4 курса інжынернага факультэта Аляксандра Будзько.
У галіне сацыягуманітарных навук трэцяе месца ў студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Ганны Гаранчук, другое месца заняла студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Ганна Музыка, а студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Розмысл Ягор – першае месца.