Творчы конкурс быў арганізаваны Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» Лізаветы Лабынько і Лізавета Высоцкая. Выступленні суправаджаліся харэаграфічнымі нумарамі ў выкананні першакурніц Алены Сямак, Веранікі Мізерыі і Лаліты Гінзбург і другакурсніц Вікторыі Саўчанкі, Ксеніі Пракуда і Лізаветы Андрыевіч.
Перад журы стаяла няпростая задача - вызначыць пераможцаў і прызёраў сярод вучняў і студэнтаў, а таксама размеркаваць намінацыі сярод астатніх удзельнікаў. Па выніках творчы нумар Лізаветы Высоцкай набраў найбольшы бал сярод студэнтаў і быў адзначаны Дыпломам І ступені. Выступленне Лізаветы Лабынько адзначана ў намінацыі "Лепшая музычная кампазіцыя".