На семінары з дакладам аб жыцці пчол выступіла дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Аляксандра Рудая. Аб буднях пчаляра і працы пчальніка распавяла студэнтам дырэктар ТАА «Мядовы шлях» Вольга Гаўрылік, удзельнікі адзначылі важную ролю гэтых працавітых казурак у свеце прыроды і жыцці чалавека. Пчолы не толькі вырабляюць мёд і воск, але і з'яўляюцца незаменнымі апыляльнікамі шматлікіх раслін. Студэнтка 2 курса Дыяна Юрчык расказала ўдзельнікам семінара аб небяспеках, якія падцікоўваюць пчол у сучасным свеце і які ўклад можа ўнесці студэнцкая моладзь для захавання гэтых карысных жывёл.
Арганізатары семінара - студэнты 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі сумесна з Вольгай Гаўрылік - падрыхтавалі для гасцей семінара інтэлектуальнае спаборніцтва на веданне аспектаў пчалінага жыцця і інтэрактыўныя этапы, дзе яны змаглі адчуць сябе сапраўднымі пчалярамі. Семінар скончыўся ўзнагароджваннем самых эрудзіраваных і крэатыўных каманд, а прыемным бонусам стала дэгустацыя розных відаў мёду ад ТАА «Мядовы Шлях».