Лекцыя Таццяны Ларынай ахапіла важныя і актуальныя тэмы, такія як парадокс Лап'ера і парадокс даверу, кагнітыўныя скажэнні і сацыяльныя ўстаноўкі. Навучэнцы даведаліся, як фэйкавыя навіны ўплываюць на грамадскі давер і якія механізмы стаяць за ўспрыманнем ілжывай інфармацыі. Гэтыя веды дапамогуць дзецям лепш арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы і крытычна ацэньваць атрыманыя звесткі.
Удзел у такіх адукацыйных ініцыятывах дае магчымасць навучэнцам Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы пашырыць кругагляд, развіць крытычнае мысленне і быць больш дасведчанымі грамадзянамі ў эпоху лічбавых тэхналогій.